Абвешчаны тэндэры на першыя работы па будаўніцтве чыгуначнай галіны ў “Мінск-2”

У 2025 годзе павінны пачацца падрыхтоўчыя работы

У 2025 годзе павінны пачацца падрыхтоўчыя работы / Колодищи.Инфо

На сайце дзяржзакупак з’явіліся тэндары на выкананне падрыхтоўчых работ для будаўніцтва бесперапыннай чыгуначнай галіны да Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Работы павінны пачацца ў 2025 годзе. Першы тэндар абвешчаны на выкананне работ па высечцы і перасадцы дрэў, а другі — на выбар субпадраднай арганізацыі для пераносу сетак газазабеспячэння.

Мяркуецца, што чыгунка пройдзе па існым маршруце ад станцыі “Мінск-Пасажырскі” да станцыі “Гарадзішча”, пасля якой у бок аэрапорта дабудуюць 18 кіламетраў новых шляхоў.

Працягласць маршруту складзе 41,8 кіламетра, а арыенціровачны час у дарозе — каля 30 хвілін.

Нагадаем, што ўпершыню пра гэтую галіну заявіў Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы ў 2019 годзе другую ўзлётна-пасадачную паласу ў “Мінск-2”.

Адкрытым застаецца пытанне, якія цягнікі будуць хадзіць па новай галіне. Электрацягнікі “Штадлер” у Беларусі выводзяцца з эксплуатацыі з-за немагчымасці іх рамантаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.