Кітайскі транзіт праз Беларусь знізіўся яшчэ да перакрыцця мяжы

Чыгунка, ілюстрацыйнае фота / knews.by
Чыгуначныя кантэйнерныя перавозкі з Кітая ў ЕС праз Беларусь сёлета істотна знізіліся. І гэта адбылося яшчэ да перакрыцця польска-беларускай мяжы.
Як адзначае рэсурс banki24, зніжэнне аб'ёму перавозак зафіксавалі галіновыя эксперты, вывучыўшы чыгуначную статыстыку за 8 месяцаў. Скарачэнне за гэты перыяд склала 22% у параўнанні з мінулым годам.
Па выніках жніўня аб'ёмы перавозак скараціліся на 23% да ўзроўню мінулага года.
Пры гэтым удзельная вага перавозак па гэтым магістральным маршруце праз Казахстан, Расію і Беларусь наблізілася да 89%.
Як паведамлялася раней, перакрыццё польска-беларускай мяжы ў верасні, якое доўжылася амаль два тыдні, прымусіла перавозчыкаў (у тым ліку кітайскіх) шукаць альтэрнатыўныя маршруты паставак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.