Кітайскі бізнес пасля закрыцця мяжы пачаў шукаць альтэрнатыўныя маршруты

Пра гэта піша кітайскае англамоўнае выданне Global Times

Пра гэта піша кітайскае англамоўнае выданне Global Times / vbrest.by

Пасля закрыцця беларуска-польскай мяжы кітайскі бізнес пачаў шукаць альтэрнатыўныя маршруты дастаўкі тавараў у Еўропу. Пра гэта паведамляе кітайскае выданне Global Times, якое пагутарыла з генеральным дырэктарам кітайскай лагістычнай кампаніі ITL Group.

Па яго словах, уся гэтая сітуацыя паказала кітайскаму бізнесу, наколькі важна мець некалькі варыянтаў транспартных калідораў.

Пакуль мяжа была закрытая, у Беларусі назапасілася больш за 130 грузавых цягнікоў, на іх поўную разгрузку спатрэбіцца ад 7 да 10 дзён.

Нагадаем, што 25 верасня Польшча адкрыла мяжу. Чыгуначны шлях праз Беларусь лічыцца самым зручным для сярэдніх і невялікіх паставак. Па гэтым маршруце адпраўляюцца невялікія партыі ў 40–50 кантэйнераў. Кітай праз Беларусь экспартуе каля 3,7% сваіх тавараў, прызначаных для краін Еўропы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.