Польшча ўначы адкрыла мяжу з Беларуссю
Беларуска-польская мяжа пасля адкрыцця / Памежны камітэт
У ноч на чацвер Польшча адкрыла мяжу з Беларуссю, перакрытую з 12 верасня. Транспартны рух быў адноўлены ў 1:00 паводле беларускага часу.
Для легкавых аўтамабіляў працуе памежны пераход "Тэрэспаль-Брэст", для грузавікоў — "Кукурыкі-Казловічы", а таксама тры чыгуначныя пункты пропуску. Іншыя памежныя пераходы, як і да 12 верасня, застаюцца закрытымі.
Ужо перад адкрыццём мяжы ў электроннай чарзе на выезд у Польшчу былі зарэгістраваныя 3245 аўтамабіляў і 42 аўтобусы.
Беларускія мытнікі пачалі афармляць транспарт на выезд у 23:15.