“Будуй сваё” сабраў 44 785 еўра. На якія праекты пойдуць грошы

Будуць рэалізаваны тры праекты

Будуць рэалізаваны тры праекты / Мост

Праект “Будуй сваё” у 2025 годзе сабраў 44 785 еўра і за гэтыя грошы прафінансуе тры праекты — два з Польшчы і адзін з Літвы.

Першае месца ў Польшчы заняў праект “БлогІя пра Біялёгію: адукацыйныя відэа па-беларуску”, на яго будзе выдаткавана 13 500 еўра.

Другое месца ў праекта “Фестываль Tutaka 2026”, які атрымае 18 792 еўра.

У Літве будзе рэалізаваны праект “Лічбавая платформа ArtКуратар”, на яго сабралі 12 493 еўра.

“Будуй сваё” сабраў 44 785 еўра. На якія праекты пойдуць грошы
“Будуй сваё” сабраў 44 785 еўра. На якія праекты пойдуць грошы
“Будуй сваё” сабраў 44 785 еўра. На якія праекты пойдуць грошы

Нагадаем, што гэтыя грошы пералічваюць беларусы, якія жывуць у Польшчы і Літве і пераводзяць 1,5% і 1,2% сваіх падаткаў на дабрачыннасць.

У канцы 2024 года каманда праекта “Будуй сваё” запусціла новы партал “Гісторыя Беларусі”, прысвечаны папулярызацыі беларускай гісторыі на трох мовах — беларускай, англійскай і польскай. Мэта праекта — зрабіць вывучэнне гісторыі цікавым як для беларусаў, так і для замежнай аўдыторыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.