Каля 1000 палітвязняў, якія застаюцца за кратамі, могуць быць вызваленыя — Коўл

Пра гэта заявіў спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл

Пра гэта заявіў спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл / Reuters

Пасланнік Дональда Трампа Джон Коўл у каментары для Reuters паведаміў, што каля 1000 палітычных зняволеных, якія застаюцца ў Беларусі, могуць быць вызваленыя адной вялікай групай у бліжэйшыя месяцы.

— Я думаю, што гэта больш чым магчыма, што мы зможам гэта зрабіць, я лічу, што гэта верагодна… Мы на правільным шляху, ёсць імпульс, — сказаў ён.

Коўл дадаў, што калі палітычных зняволеных не застанецца, большая частка санкцый можа быць знятая. Ён назваў гэта "сумленнай здзелкай".

13 снежня на волю выйшлі 123 палітычныя зняволеныя, сярод якіх было шмат вядомых імёнаў. Іх дэпартавалі ва Украіну і Літву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.