Завяршыўся чэмпіянат Беларусі па футболе. Вынікі і лічбы турніру

30 лістапада завяршыўся 35-ы чэмпіянат па футболе ў Вышэйшай лізе

30 лістапада завяршыўся 35-ы чэмпіянат па футболе ў Вышэйшай лізе / БАТЭ

Двума матчамі ў нядзелю завяршыўся чарговы чэмпіянат Беларусі па футболе. Гэтыя гульні не мелі турнірнага значэння, уладальнікі медалёў вызначыліся ў папярэднім туры.

“Тарпеда-БелАЗ” скончыла турнір валявой перамогай над аўтсайдарам з Маладзечна — 2:1.

БАТЭ ў сталіцы прайграў “Мінску” з лікам 0:2. Для 15-разовага чэмпіёна — гэта найгоршы вынік за ўвесь час выступлення ў чэмпіянатах Беларусі. Барысаўчане з 40 ачкамі занялі выніковае 10-е месца ў турнірнай табліцы Вышэйшай лігі.

Да гэтага толькі тройчы за 27 гадоў БАТЭ завяршаў турнір па-за тройкай мацнейшых: у 2025-м і 2023-м — 5-я месцы, у 2024-м — 8-е месца.

30-ты тур стаў антырэкордным па сярэдняй наведвальнасці. Яго наведалі 10 050 чалавек (у сярэднім 1256 на гульню). Але цяперашні сезон стаў самым наведваемым за апошнія шэсць гадоў. Сумарна матчы Вышэйшай лігі наведалі 533 320 гледачоў (2222 у сярэднім на гульню).

Завершился чемпионат Беларуси по футболу. Итоги и цифры турнира

Чым стаў адметны 35-ы чэмпіянат Беларусі па футболе

Сенсацыйным пераможцам турніру стаў прыватны клуб “МЛ Віцебск”, які толькі ў гэтым годзе ўпершыню выйшаў у эліту. Клуб, які мае ўсяго чатырохгадовую гісторыю, імкліва ўварваўся ў чэмпіянат. Таксама каманда ўпершыню прывезла кубак чэмпіёна ў Віцебск.

Клубам валодае ўладальнік букмекерскай канторы “Макслайн” Арцём Леонаў. У 2025 годзе ён заяўляў пра амбіцыйныя планы па будаўніцтве інфраструктуры для свайго праекта і нават замахнуўся на будаўніцтва новага стадыёна ў Віцебску.

“МЛ Віцебск” у 2026 годзе прадставіць Беларусь у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

Завершился чемпионат Беларуси по футболу. Итоги и цифры турнира

Мінскае “Дынама” — чэмпіён 2024 года — не здолела абараніць тытул. У многім гэта адбылося з-за празмернага ўплыву і ўвагі да каманды з боку міністра спорту Сяргея Кавальчука. Ён умешваўся ў справы каманды ў пачатку сезона, зачыняў гульцоў на базе, загадваў не выплачваць заробкі.

Каманду ліхаманіла, яна праваліла еўракубкі, па ходзе сезона быў звольнены трэнер. У выніку, нягледзячы на ўсё адміністрацыйнае ўздзеянне, якое хутчэй пайшло ў мінус, клуб заняў другое месца.

Трэцяе месца заваявала мазырская “Славія”, якая апошні раз брала медалі 25 гадоў таму. У 2000 годзе каманда стала чэмпіёнам Беларусі. На 2026 год з трэнерам каманды Іванам Біёнчыкам кіраўніцтва клуба падоўжыла кантракт.

Хто пакінуў Вышэйшую лігу і хто згуляе ў ёй у 2026 годзе

Дэбютант чэмпіянату “Маладзечна” правёў увесь турнір на апошнім месцы і без шанцаў вылятае назад у Першую лігу. “Слуцк” таксама не ўтрымаўся ў эліце і ідзе на паніжэнне. У каманд вельмі туманныя перспектывы, магчыма, што заўзятары не ўбачаць іх у наступным сезоне нават у Першай лізе.

У стыкавых матчах за права застацца ў Вышэйшай лізе згуляе “Смаргонь” супраць “Белшыны”.

У эліту ў 2026 годзе вернецца магілёўскі “Дняпро”. І ўпершыню ў гісторыі Беларусі там згуляюць “Баранавічы”, якія сталі чэмпіёнамі Першай лігі ў 2025 годзе.

Становічша ў 35-м чэмпіянаце Беларусі:

Завершился чемпионат Беларуси по футболу. Итоги и цифры турнира

Топ лепшых бамбардзіраў:

Завершился чемпионат Беларуси по футболу. Итоги и цифры турнира

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.