Федэрацыя футбола хоча да 2028 года скараціць Вышэйшую лігу да 12 каманд
Папаўзнавенні міністра спорту ў футбольныя справы працягваюцца / abff.by
Федэрацыя футбола Беларусі разглядае варыянт памяншэння колькасці каманд у Вышэйшай лізе да 14 у 2027 годзе і да 12 — у 2028 годзе. Паводле інфармацыі football.by, у Доме футбола задумаліся пра такое скарачэнне. Цяпер у чэмпіянаце гуляюць 16 клубаў.
План чыноўнікаў наступны: у сезоне-2026 з Вышэйшай лігі будуць вылятаць тры каманды, а з Першай лігі паднімацца адна, і ў чэмпіянаце-2027 сыграюць 14 калектываў.
Гэта можа быць толькі часткай абнаўленняў — і да 2028 года Вышэйшая ліга можа быць урэзана да 12 каманд.
Нагадаем, што вясной 2025 года на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі па пытанні развіцця спорта ў Беларусі профільны міністр Сяргей Кавальчук прапанаваў скараціць колькасць каманд у Вышэйшай лізе беларускім футболам.
“16 каманд — перабор. Часам мы вельмі рана пачынаем чэмпіянат, калі каманды яшчэ не паспяваюць завяршыць перадсезонную падрыхтоўку.
— Якасць палёў у сакавіку, умовы надвор’я — не заўсёды прыдатныя. Завяршаем чэмпіянат часам у снежні, і асноўныя матчы, калі трэба вызначаць чэмпіёна, прыходзяцца на незразумелую сітуацыю з надвор'ем.