Бясслаўная кваліфікацыя. Беларусь завершыла адбор на чэмпіянат свету па футболе

18 лістапада беларусы завяршылі выступленне ў кваліфікацыі на чэмпіянат свету 2026 года

18 лістапада беларусы завяршылі выступленне ў кваліфікацыі на чэмпіянат свету 2026 года / АБФФ

Матчам супраць Грэцыі зборная Беларусі па футболе завяршыла выступленне ў кваліфікацыі на чэмпіянат свету, які пройдзе ў 2026 годзе ў Паўночнай Амерыцы. Гульня скончылася з лікам 0:0. Нагадаем, што ў першым матчы супраць гэтага суперніка беларусы прайгралі з разгромным лікам — 1:5.

У гэтым адборы Беларусь набрала ўсяго два балы, згуляўшы ўнічыю са зборнай Даніі — 2:2 і сёння з грэкамі — 0:0. Усе астатнія матчы беларусы прайгралі.

Такі вынік — найгоршы для Беларусі ў гісторыі кваліфікацый на чэмпіянат свету. Адзінае, дагэтуль яны праводзіліся ў мінімум восем тураў.

Становішча ў групе С:

Бесславная квалификация. Беларусь завершила отбор на чемпионат мира по футболу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.