ЕС не плануе здымаць санкцыі з Беларусі

ЕС не здыме санкцыі

ЕС не здыме санкцыі / Shutterstock.com

Міністэрства замежных спраў Літвы адзначыла, што ў Еўрапейскім Саюзе не абмяркоўваецца пытанне зняцця санкцый у адносінах да Беларусі, паведамляе LRT.

— ЗША прымаюць самастойныя рашэнні адносна санкцый супраць беларускага рэжыму, якія не звязаныя з санкцыямі з боку Еўрапейскага Саюза. У ЕС не вядзецца ніякіх абмеркаванняў наконт скасавання санкцый у адносінах да беларускага рэжыму, — гаворыцца ў каментары Міністэрства.

У заяве адзначаецца, што ні адна з прычын, па якіх ЕС пачаў ужываць санкцыі да Беларусі, не знікла — унутраныя рэпрэсіі, абмежаванне дэмакратыі, інструменталізацыя міграцыі, дапамога Расіі ў агрэсіі супраць Украіны, а цяпер — і камбінаваная гібрыдная атака.

— Вызваленне палітычных зняволеных з’яўляецца важным дыпламатычным дасягненнем, але пазіцыя Літвы застаецца нязменнай: дзеянні Беларусі наносяць вялікую шкоду бяспецы Літвы, ЕС і НАТА, — заявілі прадстаўнікі міністэрства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.