"Грошы грэбсці не будзе". Лойка — пра знятыя з рэжыма санкцыі на калійку

Знятыя санкцыі з калійных угнаенняў не зробяць Лукашэнку багатым

Знятыя санкцыі з калійных угнаенняў не зробяць Лукашэнку багатым

Знятыя ЗША з Беларусі эканамічныя санкцыі на калійныя ўгнаенні не змогуць дапамагчы ўмацавацца рэжыму Лукашэнкі ў эканамічным плане. 

Такую думку на стрыме Еўрарадыё, прымеркаваным да вызвалення 123 палітвязняў, выказала галоўная рэдактарка выдання Plan B Вольга Лойка.

Журналістка лічыць, што на гэта ўплывае мноства фактараў.

“Па-першае, ёсць нюансы наконт Клайпеды. Па-другое, ёсць агульная эканоміка Беларусі. На калійцы цяпер Лукашэнка шмат не заробіць. І ніколі шмат не зарабляў, акрамя тых гадоў, калі ўгнаенні на рынку каштавалі тысячу долараў за тону. Цяпер такога няма, і зарабіць на гэтым не атрымаецца: адсутнічаюць доўгатэрміновыя кантракты, нізкі ўзровень коштаў, залішні рынак. Гэта не так, што я выйду з вядром калію і рэжым будзе грэбсці грошы. Такога дакладна не будзе. Гэта не тое, на чым ён [рэжым] трымаецца".

"Эканоміка краіны, работнікі бюджэтнай сферы, можа, стануць пачувацца крыху лепш, а можа, і не будуць", лічыць экспертка.

“Яшчэ пакуль дзейнічаюць еўрапейскія санкцыі. Дарагія кантракты яшчэ ніхто Лукашэнку не вярнуў, і тут будзе іншы кошт гэтага", — падсумавала Лойка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.