Якія адчувальныя амерыканскія санкцыі ў дачыненні да Беларусі застаюцца?

Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп

Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп / Калаж Еўрарадыё

Пад амерыканскімі санкцыямі знаходзяцца амаль сто беларускіх юрыдычных асоб і сотні фізічных асоб, распавядаюць Еўрарадыё ў камандзе НАУ. У санкцыйных пакетах ЗША прадпрыемствы з ключавых для рэжыму галін:

Сярод найбольш значных падсанкцыйных прадпрыемстваў — сістэмаўтваральныя гіганты. Гаворка ідзе найперш пра "Нафтан", канцэрн "Белнафтахім", "Гродна Азот", "БелАЗ", "БМЗ", "МЗКЦ", "Мінскі аўтамабільны завод", "Белшына", "Амкадор", а таксама банкі — "Белзнешэканамбанк", "Белінвестбанк", "Банк Дабрабыт", "Банк Гандлёвы Капітал".

Пра зняццё санкцый з беларускага калію стала вядома 13 снежня пасля беларуска-амерыканскіх перамоў. Пра тое, што калій выведуць з-пад санкцый, паведаміў спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.