ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію
Джон Коўл, спецпасланнік прэзідэнта ЗША / Белкалий
ЗША здымуць санкцыі з беларускага калію, сказаў спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл.
"У адпаведнасці з даручэннямі прэзідэнта Трампа", — сказаў 13 снежня прадстаўнік амерыканскай дэлегацыі ў Мінску.
Коўл назваў гэтае рашэнне "добрым ходам" з боку ЗША для Беларусі.
"Мы іх здымаем цяпер", — дадаў прадстаўнік амерыканскага прэзідэнта.
З якога чысла будуць знятыя санкцыі, пакуль не ўдакладняецца. Да ўвядзення санкцый у 2021 годзе Беларусь прадавала пятую частку ўсяго калію ў свеце. На ліпень 2025 года Беларусь вырабляла і прадавала 15% усяго сусветнага калію. Не нашмат больш — Расія, больш — толькі Канада.