“Смаргонь” адпраўляецца ў стыкавыя матчы. Новы чэмпіён не перайграў “Дынама”

29 лістапада стартаваў фінальны тур чэмпіянату Беларусі па футболе

29 лістапада стартаваў фінальны тур чэмпіянату Беларусі па футболе / "Динамо-Минск"

Шэсць матчаў адначасова адкрылі 30-ы тур. Нагадаем, што ўладальнікі медалёў вызначыліся яшчэ ў мінулым туры. Адзінай інтрыгай заставалася тое, які клуб трапіць у стыкавыя матчы за права захаваць месца ў Вышэйшай лізе.

Пасля паразы ад “Гомеля” з лікам 1:3, у стыкі адпраўляецца “Смаргонь”. Дзяніс Лапцеў аформіў дубль.

“Мядзведзі” згуляюць пераходныя матчы з “Белшынай”. Паядынкі адбудуцца 3 і 6 снежня.

Раней стала вядома, што ў Першую лігу адпраўляюцца “Маладзечна” і “Слуцк”.

Брэсцкае “Дынама” перамагло “Слуцк” — 2:0 — і фінішуе на чацвёртым месцы.

“Іслач” упэўнена перамагла “Нёман” — 2:0. Для гродзенскага клуба гэта быў тысячны матч у Вышэйшай лізе.

“Славія” разграміла “Віцебск” — 3:0.

Новы чэмпіён Беларусі “МЛ Віцебск” у Мінску згуляў са сталічным “Дынама” унічыю — 1:1.

“Нафтан” здолеў здабыць важную перамогу над “Арсеналам” — 2:0, захаваўшы месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон і фінішаваўшы на 13-м месцы.

30 лістапада 30-ы тур завершыцца дзвюма гульнямі:

"Маладзечна" - "Тарпеда-БелАЗ"

"Мінск" - БАТЭ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.