Лукашэнка не захацеў перадаваць вызваленых палітвязняў у краіны ЕС

Вызваленыя палітвязні

Вызваленыя палітвязні / hochuzhit.com

Лукашэнка не захацеў перадаваць вызваленых палітвязняў у краіны ЕС. Такую заяву зрабіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Як кажа Зяленскі, да ўкраінскага ГУР звярнуліся прадстаўнікі беларускіх спецслужб.

"Кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў звярнуўся да мяне. Сказаў, што беларусы гатовыя аддаць палітычных вязняў. Не хочуць аддаваць праз тую ці іншую краіну ЕС, але калі я падтрымаю, гатовыя перадаць цераз Украіну".

"Я сказаў: "Безумоўна, падтрымліваем, гатовыя прымаць". Бо пытанне палітвязняў — важнае. І там ёсць і грамадзяне Украіны. І, безумоўна, трэба забіраць і сваіх, і беларускіх палітвязняў", — сказаў ён у каментары "Настоящему времени".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.