Беларусы менш чым за суткі сабралі 215 000 еўра для палітвязняў

Збор працягваецца

Збор працягваецца / Хочу жить

Фонд BYSOL днём 13 снежня запусціў тэрміновы збор дапамогі для 123 палітычных зняволеных, якіх выпусцілі з лукашэнкаўскіх турмаў. Першапачатковая мэта збору была вызначаная ў 123 000 еўра, і літаральна за некалькі гадзін гэтая сума была сабраная.

Фонд працягнуў збор, і на 9:00 раніцы 14 снежня беларусы ўжо заданацілі 215 000 еўра. Усе сабраныя сродкі будуць падзеленыя пароўну паміж вызваленымі, каб падтрымаць іх у першыя, самыя складаныя дні эміграцыі.

Нагадаем, што палітычных зняволеных дэпартавалі ва Украіну і Літву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.