Вызваленым палітвязням ужо пачалі аказваць дапамогу

Вызваленыя палітвязні

Вызваленыя палітвязні / hochuzhit.com

Аказанне дапамогі вызваленым палітвязням адбываецца аб'яднанымі высілкамі шматлікіх структур, сярод якіх Dissidentby, BYSOL, фонд "Краіна для жыцця",  Полк Каліноўскага ды іншыя, паведамілі ў праваабарончай ініцыятыве Dissidentby.

"Людзі забяспечаны месцамі для сну, харчаваннем і неабходнымі сродкамі гігіены. Усё гэта пастаянна абнаўляецца і дакупляецца ў залежнасці ад актуальных патрэбаў. Паралельна вырашаюцца іншыя важныя пытанні і вядзецца збор інфармацыі для планавання далейшых крокаў і падтрымкі".

"Уся работа вядзецца ў цеснай каардынацыі з місіяй ва Украіне і з прадстаўнікамі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы і нацыянальнай бяспецы, Офісам Святланы Ціханоўскай, а таксама праектам "Хочу Жить", — паведамілі ў ініцыятыве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.