Марыя Калеснікава падзякавала за вызваленне Трампу, Зяленскаму і Лукашэнку

Марыя Калеснікава

Марыя Калеснікава

Марыя Калеснікава падчас прэс-канферэнцыі падзякавала Дональду Трампу, Зяленскаму і Лукашэнку.

"Я хачу падзякаваць прэзідэнту Зяленскаму і ўсяму ўкраінскаму народу за тое што ўчора вы нас прынялі, за тое, што і ўчора, і сёння мы адчуваем вашую любоў і падтрымку".

"Я кажу дзякуй Аляксандру Рыгоравічу за тое, што ён зрабіў магчымым нашае вызваленне. Я буду вітаць усе далейшыя крокі ў гэтым кірунку.

Дзякуючы Трампу і Зяленскаму Калеснікава выкарыстала слова "прэзідэнт", у выпадку з Лукашэнкам замест гэтага абрала імя па бацьку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.