Арына Сабаленка трэці раз выйшла ў фінал US Open

Арына Сабаленка / PAP
На Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе беларуска Арына Сабаленка прабілася ў фінал.
У паўфінале турніру наша суайчынніца абыграла амерыканку Джэсіку Пегулу ў трох сэтах — 4:6, 6:3, 6:4. Матч працягваўся больш за дзве гадзіны.
У фінале спаборніцтваў 6 верасня Сабаленка будзе сустракацца з прадстаўніцай ЗША Амандай Анісімавай.
Сабаленка — дзейная пераможца US Open. Каментуючы выхад у фінал турніру, яна заявіла: "Калі я змагу ўтрымаць гэты трафей, гэта будзе шмат значыць для мяне. Верагодна, я буду самым шчаслівым чалавекам на зямлі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.