Сабаленка трэці раз не дабралася да фіналу Уімблдона

Арина Соболенко

Трава Уімблдона не паддаецца першай ракетцы свету / Reuters

Беларуска Арына Сабаленка прайграла ў паўфінале турніру Вялікага шлема амерыканцы Амандзе Анісімавай — 6:4, 4:6, 6:4. Для Анісімавай гэта будзе першы фінал Уімблдона.

Для першай ракеткі свету Сабаленкі гэта ўжо трэцяя няўдалая спроба заваяваць уімблдонскую траву. Калі б яна перамагла ў фінале, то ўвайшла б у гісторыю сусветнага тэніса як абсалютная рэкардсменка. Яе рэйтынг склаў бы 13 640 балаў — больш, чым у легендарнай амерыканкі Серэны Уільямс у 2013 годзе (13 615 балаў).

У фінале 23-гадовая Анісімава сустрэнецца з полькай Ігай Свёнтак або швейцаркай Беліндай Бенчыч. Вызначальны матч адбудзецца ў суботу, 12 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.