Сабаленка і Азаранка выйшлі ў 1/32 US open

Сабаленка і Азаранка выйшлі ў 1/32 US open

Сабаленка і Азаранка выйшлі ў 1/32 US open / AFP

Арына Сабаленка пачала US open  з перамогі над Рэбэкай Масаравай (7:5, 6:1).Наступнай суперніцай беларускі стане расіянка Паліна Кудзерметава (WTA 60), якая чакае яе ў 1/32 фінала. Яна таксама гуляе пад нейтральным сцягам.

Гульня пройдзе 27 жніўня а 18-й гадзіне.

Вікторыя Азаранка таксама выйшла ў 1/32. Беларуская тэнісістка за дзве гадзіны адолела амерыканку Хіну Іноўэ (7:6(7:0), 6:4).

Трохразовую фіналістку турніру чакае матч з нейтральнай Анастасіяй Паўлючэнкавай (WTA 45) або украінкай Дыянай Ястрэмскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.