Арына Сабаленка прайграла ў фінале тэніснага турніру ў Штутгарце

Арына Сабаленка зноў прайграла ў фінале турніру ў Штутгарце / newsroom.porsche.com
На тэнісным турніры Porsche Tennis Grand Prix 2025 у Штугарце беларуска Арына Сабаленка (№1 у рэйтынгу WTA) прайграла прадстаўніцы Латвіі Алене Астапенка (24). Гульня скончылася з лікам 4:6, 1:6.
Гэты матч стаў для Сабаленка чацвёртым няўдалым фіналам на шутгарцкім турніры, дзе яна зноў не змагла заваяваць тытул. Тым не менш за нашай суайчынніцай застаецца тытул першай ракеткі свету.
Астапенка дзякуючы гэтай перамозе заваявала першы тытул у сезоне 2025 года і вяртаецца ў топ-20 рэйтынгу.
Eyes on the prize, and now it’s hers @JelenaOstapenk8 defeats the World No.1 to win her first Stuttgart singles title, 6-4, 6-1!#PorscheTennis pic.twitter.com/9FeBYIvbuE
— wta (@WTA) April 21, 2025
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.