Як “Х-фактар” ператварыўся ў прыгонны тэатр людзей Лукашэнкі

З бюджэту Беларусі на гэтае шоу было выдаткавана амаль мільён еўра

З бюджэту Беларусі на гэтае шоу было выдаткавана амаль мільён еўра / Коллаж "Бюро"

На тэлешоу “Х-фактар” “Белтэлерадыёкампанія” патраціла каля 900 000 еўра з дзяржаўнага бюджэту, а фіналісты падпісвалі кантракты, умовы якіх нагадвалі прыгоннае права. Пасля выліку ўсіх падаткаў удзельнік шоу мог атрымліваць усяго 25 беларускіх рублёў у месяц. Пра гэта расказваецца ў новым расследаванні “Бюро”.

Прыгонныя ўмовы

14 фіналістаў шоу 2021 года маглі падпісаць пагадненні, згодна з якімі яны абавязаныя цягам двух гадоў бясплатна ўдзельнічаць у розных рэкламных і палітычных мерапрыемствах. Без дазволу медыяхолдынгу ўдзельнікі не могуць выступаць, даваць інтэрв’ю або ўдзельнічаць у акцыях. За парушэнне — штраф у 1000 базавых велічынь (11 600 еўра).

Фінансавыя ўмовы былі проста прыгонныя. Усе выдаткі — праезд, касцюмы, арэнда сцэны і іншае — вылічваліся прадзюсарамі з ганарару. У выніку фіксаваная штомесячная зарплата артыста пасля падаткаў магла складаць каля 25 беларускіх рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.