У Кітаі адбыўся рэзкі скачок заражэнняў і смерцяў ад каранавіруса

У Кітаі адбыўся рэзкі скачок заражэнняў і смерцяў ад каранавіруса

У Кітаі адбыўся рэзкі скачок заражэнняў і смерцяў ад каранавіруса. Калі 11 лютага паведамлялася пра дзве тысячы заражаных за суткі, то 13 лютага — пра 15 тысяч. Іх агульная колькасць перавысіла 60 тысяч. За дзень памерлі 242 чалавекі, з іх — 216 у правінцыі Ухань, з якой і пачаўся распаўсюд каранавіруса. Агулам з сярэдзіны студзеня 2020-га памерлі 1310 чалавек. Кітайскія ўлады тлумачаць згаданы скачок укараненнем новага метаду дыягнаставання.

У Сусветнай арганізацыі аховы здароўя кажуць, што яшчэ зарана гаварыць пра блізкі канец эпідэміі. Навукоўцы працуюць над чатырма рознымі вакцынамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.