Беларуская вакцына ад COVID-19 не з'яўляецца нават сродкам базавай прафілактыкі

Вакцинация

БелКавідВак можа выкарыстоўвацца толькі ў выпадку крытычнага пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі / pixabay.com

У афіцыйным рэестры УП "Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя" зафіксавана, што беларуская вакцына супраць COVID-19 можа ўжывацца толькі пры крытычным пагаршэнні эпідэміялагічнай сітуацыі і пры адсутнасці доступу да вакцын з даказанай эфектыўнасцю, паведамляюць "Белыя халаты".

Гэта азначае, што беларускі прэпарат не разглядаецца як базавы сродак масавай прафілактыкі. Ён — рэзервовы варыянт на выпадак, калі ўсе астатнія варыянты стануць недаступнымі.

Гэта разумеюць і самі распрацоўшчыкі. Адзін з іх, Ігар Стома, на красавіцкім з'ездзе інфекцыяністаў у 2025 годзе прама заявіў: "Каштоўнасць — нават не ў сутнасці вакцыны, а ў тым, што ёсць каманда экспертаў, адпрацаваная метадалогія".

Тым часам у маі 2024 года з’явіліся дакументы аб "дзяржзаказе" з абавязаннямі па выпуску мільёнаў доз вакцыны. Хоць на афіцыйным узроўні так і не было абвешчана, на якой стадыі знаходзіцца распрацоўка і выпрабаванні беларускай вакцыны супраць COVID-19.

Ці такая ўжо патрэбная гэтая вакцына?

Спецыялісты адзначаюць зніжэнне патрэбы ў вакцынацыі. 5 мая 2023 года генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Гебрэесус афіцыйна абвясціў пра завяршэнне пандэміі як надзвычайнай сітуацыі ў сферы грамадскага здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.