Асіп голас? Магчыма, вы заражаны новым штамам COVID-19

Па Вялікабрытаніі распаўсюджваецца новы штам COVID-19 / pixabay.com
У Вялікабрытаніі фіксуюць устойлівы да імунітэту новы штам каранавірусу Stratus, піша Independent. У інфіцыраванага чалавека з’яўляецца ўнікальны сімптом — асіпласць голасу.
Stratus мае два варыянты: XFG і XFG.3, прычым XFG.3 складае большую долю, чым любы іншы асобны варыянт, паведамляе Агенцтва па бяспецы аховы здароўя Вялікабрытаніі.
У дадзены момант варыянты XFG і XFG.3 складаюць каля 30 працэнтаў выпадкаў COVID-19 у Англіі.
Навукоўцы супакойваюць: нягледзячы на высокую інфекцыйнасць гэтага штаму, "няма доказаў таго, што варыянты XFG і XFG.3 выклікаюць больш цяжкае захворванне, чым папярэднія варыянты, або што вакцыны, што выкарыстоўваюцца цяпер, будуць менш эфектыўныя супраць іх".
Распаўсюджанне новага штаму ў Вялікабрытаніі адбываецца на фоне далейшага распаўсюджання іншых варыянтаў COVID-19. Варыянт Nimbus выклікае ў людзей боль у горле, падобны да парэзаў лязом.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.