Мінчука затрымалі за паведамленні ў закрытым чаце на 6 чалавек
Сілавікі затрымалі 39-гадовага Паўла Худэнку, перадаюць праваабаронцы.
У праўладных тэлеграм-каналах паведамляецца, што ён быў у закрытым тэлеграм-чаце з шасці чалавек, які "ўцягваў нейтральных грамадзян свайго раёна ў супрацьпраўную дзейнасць".
Сілавікі напісалі, што "правяраюць яго сувязь з заказчыкамі дзяржаўнага перавароту ў рамках крымінальнай справы".