"Асваенне абмежаванае": беларускі навуковец — пра здабычу рэдказямельных металаў

Патэнцыял здабычы рэдказямельных металаў у Беларусі ацанілі ў Акадэміі навук / unsplash.com
Сёння ў Беларусі "прагназуюцца рэальныя ўчасткі з праявамі рэдказямельных металаў, аднак яны прадстаўлены як лакальныя аб’екты", іх асваенне з тэхналагічнага і экалагічнага пункту гледжання "вельмі абмежаванае", — сцвярджае загадчык лабараторыі геатэктонікі і геафізікі Інстытута прыродакарыстання Яраслаў Грыбік у газеце "Навука". На публікацыю звярнуў увагу канал “De facto. Беларуская навука”.
Навуковец, ацэньваючы перспектывы здабычы рэдказямельных металаў, прывёў прыклад: яшчэ ў савецкія часы ў Жыткавіцкім раёне было выяўлена Дыябазавае радовішча берылію.
Аднак яно знаходзіцца на глыбіні 25–40 метраў і мае працягласць да 15 кіламетраў.
"Тэхналагічнае рашэнне па здабычы асобных кампанентаў рэдказямельных металаў на Дыябазавым радовішчы ў папярэдні перыяд не было рэалізаванае з-за тэхналагічных і прыродаахоўных прычын", — падкрэслівае Яраслаў Грыбік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.