“Прэзентацыя”: што хоча расказаць беларусам паэт і рэпер Рыжкоў —эфір

Віталь Рыжкоў

Віталь Рыжкоў / Еўрарадыё

Паэт і рэпер у адной асобе Віталь Рыжкоў выправіўся ў тур з паэтычным стэндапам “Прэзентацыя”. На мапе выступаў — гарады Польшчы, Германіі, Чэхіі, Аўстрыі, Нідэрландаў, Эстоніі, Кіпра, Швецыі, Нарвегіі і Даніі. Дзесьці Віталь ужо паспеў паказаць свой монаспектакль, дзесьці яго выступы яшчэ наперадзе. Адметна тое, што на сцэну Рыжкоў вярнуўся пасля амаль 10-гадовага перапынку. Ну і як сапраўдны рэпер у свой еўрапейскі тур ён выправіўся ў суправаджэнні скандалу.

Што прымусіла чалавека, які нібыта не шукае сабе магчымасці вярнуцца на “вялікую сцэну”, выправіцца ў сапраўдны тур, і з якім матэрыялам ён едзе да сваіх прыхільнікаў? Ці захавалася ў беларусаў цікавасць да паэзіі і што паэзія здольная беларусам сказаць? Ці складана арганізаваць такі тур і якую ролю ў яго паспяховасці адыгрываюць скандалы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паэт, перакладчык, хіп-хоп творца Віталь Рыжкоў і імпрэсарыё, арт-прадзюсар, блогер Алесь Чахоўскі ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.