На Беларусь насоўваюцца дажджы
Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У пятніцу, 24 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень пераважна па паўднёвым захадзе краіны пройдуць дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 6-12 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +12...+17 градусаў.
Дажджы прагназуюцца і на выходныя. Яны будуць суправаджацца моцным парывістым ветрам. Удзень тэрмометры пакажуць 5-12 градусаў цяпла.
Прагноз надвор'я на 24 кастрычніка / Белгідрамет
Прагноз надвор'я на 24 кастрычніка / Белгідрамет