Беларускія лыжнікі і сноўбардысты не дапушчаныя да Алімпіяды-2026

Лыжнікі, ілюстрацыйнае фота

Лыжнікі, ілюстрацыйнае фота

Беларускіх лыжнікаў, фрыстайлістаў і сноўбардыстаў не дапусцілі да зімовай Алімпіяды 2026 года. Тое самае і з расіянамі — ім не дазволена ўдзельнічаць нават у нейтральным статусе.

Міжнародны Алімпійскі камітэт дазволіў і беларускім, і расійскім спартоўцам кваліфікавацца на Алімпіяду ў нейтральным статусе. Але кожнай спартовай федэрацыі пакінулі права самастойна вырашаць, ці дапускаць іх да ўдзелу ў спаборніцтвах. Рада Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту і сноўборда (FIS) прагаласавала за тое, каб не прытрымлівацца рэкамендацый МАК.

Гэтае рашэнне закрыла беларускім спартоўцам шлях да ўдзелу ў Кубку свету (а значыць, і ў АГ-2026 у Мілане і Карціне) па наступных дысцыплінах:
— фрыстайл
— лыжныя гонкі
— лыжнае дваябор'е
— гарналыжны спорт
— снаўборд.

Беларускія спартоўцы, як і расійскія, трапілі пад міжнародныя санкцыі пасля пачатку шырокамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.