Спартыўны суд дазволіў беларусам гуляць у настольны тэніс з еўрапейцамі
Настольны тэніс, фота ілюстрацыйнае / unsplash
Спартыўны арбітражны суд адмяніў рашэнне Еўрапейскага саюза настольнага тэніса, якое адхіліла беларусаў ад удзелу ў мерапрыемствах пад эгідай Саюза.
Саюз прыняў рашэнне адхіліць беларусаў ад мерапрыемстваў 2 сакавіка 2022 года пасля таго, як Беларусь стала саўдзельніцай нападу Расіі на Украіну. Да мерапрыемстваў Саюза не дапускаліся не толькі спартсмены, але і афіцыйныя асобы, якія прадстаўляюць рэспубліку.
Тым не менш беларусы ва ўсіх спаборніцтвах, якія арганізуе Саюз, павінны будуць удзельнічаць пад нейтральнымі сцягамі.