"Захад хоча размаўляць толькі з нібыта сваімі. І гэта памылка" — Прахазкава

Чэшская журналістка Петра Прахазкава

Чэшская журналістка Петра Прахазкава / Еўрарадыё

У кнізе “Ані жыццё, ані вайна”, якая распавядае пра жанчын падчас чачэнскіх войнаў, адна з гераінь ратуе жыцці сваіх двух сыноў страшным крыкам. Аўтарка кнігі — чэшская журналістка Петра Прахазкава — таксама гатовая на ўсё, каб выратаваць жыццё свайго сына. Яна кажа, што добра разумее ўкраінскіх маці, якія за вялікія грошы выпіхваюць сваіх сыноў з краіны, каб тыя не ішлі на вайну. Петра мяркуе, што вайна ў Еўропе ўжо ідзе, аднак перакананая, што чакаць у Празе рускіх танкаў не варта.

Сярод іншага мы пагаварылі з Петрай пра падабенства беларускіх пратэстаў 2020 года і аксамітнай рэвалюцыі 1989 года, абмеркавалі памылкі, якія дапусціў у свой час Захад у дачыненні да Расіі, паразважалі пра імавернасць перавыхавання расійскага грамадства і працу журналістаў на вайне. 

Петра Прахазкава — журналістка выдання Dennik N, ваенная карэспандэнтка. Ад пачатку 90-х працавала ў Расіі, асвятляла вайсковыя канфлікты на постсавецкай прасторы. У 2001 годзе Пуцін аб’явіў яе персонай нон грата. Заснавала гуманітарную арганізацыю “Беркат”, якая працуе ў Чачні, Афганістане і Украіне. Асвятляла беларускія пратэсты 2020 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.