Хто атрымаў Нобелеўку па эканоміцы? Калі вы баяліся ШІ, варта прачытаць іх працы

Медаль лаўрэата Нобелеўскай прэміі

Медаль лаўрэата Нобелеўскай прэміі / Nobel Foundation

Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па эканоміцы сталі Джоэл Мокір, Філіпп Агіён і Пітэр Ховіт.

Навукоўцы паказалі ў сваіх працах, як новыя тэхналогіі могуць спрыяць устойліваму эканамічнаму росту, гаворыцца ў заяве Каралеўскай шведскай акадэміі навук.

"За апошнія два стагоддзі ўпершыню ў гісторыі свет назіраў устойлівы эканамічны рост. Гэта дапамагло вялікай колькасці людзей выйсці з беднасці і заклала аснову нашага дабрабыту. Лаўрэаты прэміі гэтага года па эканоміцы <…> тлумачаць, як інавацыі служаць стымулам для далейшага прагрэсу", — гаворыцца ў абгрунтаванні.

Палову прэміі атрымае Мокір, а другую палову падзеляць Агіён і Ховітт.

Мокір даследаваў, у які момант гісторыі эканамічны рост стаў для нас нормай. У сваёй працы ён таксама падкрэслівае важнасць адкрытасці грамадства новым ідэям і гатоўнасці да зменаў.

Другая палова будзе падзелена паміж Агіёнам і Ховіттам. Яны апісалі, што адбываецца на рынку, калі з’яўляецца новы, больш дасканалы прадукт, а кампаніі, якія не паспеюць перабудавацца, нясуць страты. Лаўрэаты па-рознаму дэманструюць, якія канфлікты ўзнікаюць у гэтым працэсе, і як іх трэба ліквідаваць, каб інавацыі не блакаваліся "рэтраграднымі" кампаніямі, што не паспелі перабудаваць свае працэсы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.