Кантрабанда: колькі на ёй зарабляе рэжым і чаму не баіцца закрыцця мяжы — эфір

Аліса Рыжычэнка

Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё

Адзін раз ужо аэрапорт Вільнюса закрывалі на некалькі гадзін з-за метэазондаў з кантрабанднымі беларускімі сігарэтамі. Днямі сітуацыя паўтарылася. Толькі цяпер з-за мэтыязондаў, якія ляцелі з тэрыторыі Беларусі, спыняў сваю працу не толькі аэрапорт, але і памежныя пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы. Улады Літвы заявілі, што калі так пойдзе і далей, то мяжа будзе закрытая цалкам. Не на некалькі гадзін, а на “больш працяглы тэрмін”.

Ці магчыма ў Беларусі займацца кантрабандай у такіх маштабах, з-за якіх зачыняецца аэрапорт у суседняй краіне, без дазволу адпаведных дзяржаўных структур і ці вартыя прыбыткі патрачаных на кантрабанду высілкаў? Якія эканамічныя страты можа панесці беларускі бюджэт у выпадку закрыцця беларуска-літоўскай мяжы на працяглы тэрмін? Што адбываецца з беларускім экспартам, расійскімі заказамі і курсамі валют? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка ў 15:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.