Вось-вось пойдзе снег: якім будзе надвор’е ў бліжэйшыя дні

Планы на пачатак тыдня / unsplash
Галалёдзіца, дождж і мокры снег — сіноптыкі "парадавалі" беларусаў прагнозам надвор’я на пачатак тыдня.
У панядзелак, 13 кастрычніка, на наша надвор’е будзе ўплываць цыклон, які сфармаваўся над Маскоўскай вобласцю. Акрамя таго, на Беларусь перасоўваюцца паветраныя масы з паўночных шырот. Таму цяпла чакаць не даводзіцца: месцамі днём нават пройдзе снег, ветар будзе паўночна-заходні, умераны, а ў асобных райнах парывісты. Тэмпература паветра +4…+10°С, па паўднёва-заходняй частцы да +12°С.
У аўторак, 14 кастрычніка, будуць дажджы, а месцамі зноў мокры снег. Начамі і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Начная тэмпература апусціцца да +1…+5°С, удзень будзе крыху цяплей: +3…+10°С.
І ў сераду, 15 кастрычніка, таксама чакаецца дождж і мокры снег. Мінімальная тэмпература ноччу +1…+5°С, а пры праясненнях магчымыя нават замаразкі 0…-2°С. Удзень да +11°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.