19-ы пакет санкцый ЕС супраць РФ закранае банкі Беларусі

Еўрасаюз уводзіць новыя санкцыі супраць РФ, ілюстрацыйнае фота / Reuters
Еўрасаюз ухваліў 19-ы пакет санкцый супраць Расіі. Пра гэта паведаміла кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас.
Пад абмежаванні трапяць таксама некалькі банкаў з Беларусі і Казахстана, але яны пакуль не названыя.
Сярод іншага, чакаецца дамова пра паступовую адмову ад расійскага звадкаванага газу і санкцыі супраць 117 суднаў з ценявога флоту РФ. У "чорны спіс" трапілі чатыры кампаніі, звязаныя з нафтавай прамысловасцю Кітая. Акрамя таго, будуць абмежаваныя паездкі расійскіх дыпламатаў унутры ЕС. Таксама забараняюцца ўсе крыптапаслугі для грамадзян РФ.
Спачатку супраць новых санкцый выступалі Венгрыя, Аўстрыя і Славакія, але з імі атрымалася дамовіцца.
Учора позна ўвечары таксама стала вядома пра новыя санкцыі ЗША супраць Расіі — пад абмежаванні трапілі найбуйнейшыя нафтавыя карпарацыі "Раснафта" і "Лукойл".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.