Трамп адмяніў сустрэчу з Пуціным і ўвёў санкцыі супраць "Раснафты" і "ЛУКОЙЛа"

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп / Getty

Дональд Трамп адмяніў сустрэчу з Уладзімірам Пуціным у Будапешце. За два дні да таго стала вядома, што і сустрэча Марка Рубіа з Лаўровым адкладваецца на невядомы час.

На сустрэчы з генеральным сакратаром NATO Маркам Рутэ прэзідэнт ЗША патлумачыў свае матывы: "Мне проста падалося, што гэта няправільна. Мне падалося, што мы не дабяромся да таго месца, куды павінны былі дабрацца. Таму я адмяніў яе. Але мы зробім гэта ў будучыні".

Пры гэтым ён дадаў: "Кожны раз у мяне з Пуціным адбываюцца добрыя размовы, а потым яны нікуды не вядуць".

Акрамя таго Мінфін ЗША ўвёў санкцыі супраць двух буйных расійскіх нафтавых кампаній — "Раснафты" і "ЛУКОЙЛа". Пад абмежаванні трапілі 28 даччыных прадпрыемстваў "Раснафты" і шэсць актываў "ЛУКОЙЛа".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.