Будапешта 2.0 не будзе? У Крамлі вырашылі ізноў расчараваць Трампа — эфір

Антон Пянькоўскі / Еўрарадыё
Спачатку Лукашэнка звярнуўся да Дональда Трампа са словамі аб сваёй гатоўнасці да “вялікай здзелкі” з ЗША, потым Трамп пазваніў Пуціну і выказаў намер сустрэцца з ім бліжэйшым часам у Будапешце, а там ужо і прыйшла чарга Зяленскага наведаць Белы Дом для перамоў з ЗША наконт Тамагаўкаў. І гэтыя падзеі запусцілі лавіну больш “дробных” сустрэч, выказванняў і дзеянняў. Тут табе і дэмарш Лаўрова, і рэакцыя Вэнса, і заявы Тэртэля. Карацей, з новай амерыканскай адміністрацыяй сумна не бывае.
Што прымусіла Трампа перад сустрэчай з Зяленскім размаўляць з Пуціным і як гэтае тэлефанаванне ў Маскву паўплывала на вынік перамоў з прэзідэнтам Украіны? Ці варта разлічваць на сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце пасля апошніх заяў Лаўрова і рэакцыі на іх Вэнса? Ці пачулі ў Вашынгтоне прапановы Лукашэнкі і што стаіць за заявай Тэртэля? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.