Як Машэнскі зарабіў мільёны на пастаўках электраэнергіі “Белшыне”

Новае расследаванне BELPOL / ВГТКР "Мир"
Бізнесмен Аляксандр Машэнскі праз кампанію Clean Energy Group Bel атрымаў дзяржаўныя льготы, якія дазволілі яму зарабляць мільёны долараў на энергазабеспячэнні прадпрыемства “Белшына”. Пра гэта гаворыцца ў новым расследаванні BELPOL.
У 2012 годзе кампанія Clean Energy Group Bel з ізраільскім капіталам пачала будаваць газатурбінны комплекс для “Белшыны”. Праект павінен быў забяспечыць завод уласнай электраэнергіяй, парай і цяплом. Аднак у 2015 годзе ізраільскія інвестары сышлі, і праект замарозіўся. Тады ім зацікавіўся кіраўнік “Санта Брэмор” — Аляксандр Машэнскі.
З “адабрэння кіраўніка дзяржавы” яго кампанія ўвайшла ў склад Clean Energy Group Bel, выкупіўшы 90% долі ў былых уладальнікаў і ўклаўшы 8 млн долараў у завяршэнне будаўніцтва. У 2018 годзе энергакомплекс запрацаваў.
Але хутка ўрад вырашыў падтрымаць “Белшыну” і знізіў тарыф на электраэнергію ад “Магілёўэнерга” на 34,9%, што зрабіла праект Машэнскага эканамічна невыгадным.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.