Польшча ўвяла нацыянальныя санкцыі супраць Машэнскага

“Кашалёк Лукашэнкі” трапіў пад абмежаванні. Машэнскі сядзіць у першым радзе на сходзе “Прэзідэнцкага спартыўнага клуба” / noc.by
9 ліпеня ў нацыянальны санкцыйны спіс Польшчы быў уключаны Аляксандр Машэнскі — беларускі алігарх з найбліжэйшага атачэння Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе tvn24.pl.
Польскія справы Машэнскага трапілі пад нагляд супрацоўнікаў Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (KAS). Вынікам іх шматмесячнай працы стала ўключэнне алігарха ў санкцыйны спіс, што афіцыйна зрабіла Міністэрства ўнутраных спраў і Адміністрацыі.
"Гэта, мабыць, самая доўга разглядаемая заяўка на ўключэнне ў санкцыйны спіс. Адчуваўся выразны супраціў з боку розных інстытутаў", — паведаміў суразмоўца tvn24.pl з Міністэрства ўнутраных спраў і Адміністрацыі.
Што гэта азначае для Машэнскага
Уключэнне ў спіс цягне за сабой, у прыватнасці, неадкладную замарозку актываў і прыпыненне любой дзейнасці кампаній. Для фізічных асоб гэта азначае наданне статусу персоны нон грата на тэрыторыі Польшчы. На практыцы гэта азначае забарону на ўезд у Шэнгенскую зону.
Санкцыі ўступаюць у сілу адразу пасля ўключэння ў спіс, хоць прадугледжваецца магчымасць іх абскарджвання ў Ваяводскім адміністрацыйным судзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.