ByHelp Лявончыка выходзіць з гуманітарнага фонду дапамогі ахвярам рэпрэсій

Сузаснавальнік ініцыятываў BY_help і BYSOL Аляксей Лявончык / LookByMedia
Ініцыятыва “Байхэлп” выходзіць са складу Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі ахвярам рэпрэсій у Беларусі (Гуманітарнага фонду, ГФ). Еўрарадыё даведалася пра гэта ад Нарвежскага Хельсінкскага камітэту (NHC), які з’яўляецца аператарам фонду.
Па версіі нарвежцаў, сітуацыя развівалася наступным чынам. 18 сакавіка 2025 года яны пачалі расследаванне ў дачыненні да аднаго з удзельнікаў Гуманітарнага фонду. Усе фінансавыя аперацыі ў межах ГФ былі прыпыненыя.
26 траўня года ўдзельнікі Гуманітарнага фонду (акрамя ByHelp, туды уваходзяць “Краіна для жыцця”, BYSOL, Dissidentby, “Вольныя” і іншыя) атрымалі справаздачу пра парушэнні. Там паведамлялася, што паводле вынікаў расследавання NHC рэкамендуе спыніць супрацоўніцтва з “Байхэлп”.
Сярод заўваг да ініцыятывы “Байхэлп”, змешчаных у справаздачы (копія ёсць у распараджэнні рэдакцыі), пазначаныя:
- Пастаянны недахоп даверу ў камунікацыі;
- Неаднаразовая ненадзейнасць у выкананні абавязальніцтваў;
- Адсутнасць празрыстасці ў аперацыях і прыняцці рашэнняў;
- Нізкая адміністрацыйная здольнасць і нежаданне паляпшаць працэсы;
- Справаздачнасць, што не адпавядае стандартам NHC і патрабаванням донараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.