Трапічныя лясы пачалі выпрацоўваць больш вугляроду, чым паглынаюць. Чаму?

Трапічны лес / unsplash
Трапічныя лясы Аўстраліі сталі першымі ў свеце, дзе аб’ёмы выкідаў вугляроду перавысілі аб’ёмы яго паглынання. Гэта тэндэнцыя звязаная са змяненнем клімату, піша BBC.
Звычайна пра трапічныя лясы гавораць як пра "паглынальнікі вугляроду". Вуглярод могуць выдзяляць загінулыя дрэвы, але звычайна новыя дрэвы паглынаюць дастаткова, каб гэта кампенсаваць. Аднак праз экстрэмальныя тэмпературы дрэвы пачалі гінуць хутчэй, чым расці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.