Лукашэнка прапанаваў зняць кіно пра Лі Харві Освальда

Лі Харві Освальд
У Беларусі здымуць серыял пра Лі Харві Освальда. Такую ідэю агучыў Лукашэнка — гэта значыць, што кінематаграфісты кінуцца выконваць.
"Можам даць пляцоўку і заняцца пошукам фінансавання гэтага, упэўнены, цікавага фільма", — заявіў ён, сустракаючыся з прадстаўнікамі чарговага расійскага рэгіёна — Мардовіі.
Освальд лічыцца забойцай прэзідэнта ЗША Джона Ф. Кенэдзі. Перад замахам ён некалькі гадоў пражыў у савецкім Мінску. Тут ён працаваў на радыёзаводзе і пазнаёміўся са сваёй жонкай Марынай Прусаковай.
Цікава, што рускай мове амерыканца вучыў Станіслаў Шушкевіч — будучы кіраўнік незалежнай Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.