Павел Валатовіч: не згубіць сваю беларускасць — актуальная як ніколі ідэя

Павел Валатовіч

Павел Валатовіч

23 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік, аўтар і вядоўца ютуб-праекта #IMBY, папулярызатар найноўшай гісторыі Беларусі Павел Валатовіч.

Тое, што сёння адбываецца з беларускай нацыяй, лепш за ўсё адлюстравана ў дзвюх радках песні Лявона Вольскага: “Раскідала выбухам нас па зямлі, мы вернемся, толькі — куды і калі?” Прычым, гэта тычыцца не толькі тых, каго раскідала эміграцыя па свеце, але і тых, хто застаецца ў Беларусі. Наша нацыя сёння як раскіданае гняздо. Мы абавязкова вернемся. І хоць пакуль не маем адказу на пытанне “Калі?”, але адказ на “Куды?” мы ведаем дакладна — на Радзіму, перакананы Павел Валатовіч.

Пра тое, ці магчыма ў эміграцыі заставацца беларусамі і чаму так важна зберагаць успаміны пра родныя мясціны і падзеі, сведкамі якіх мы былі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Валатовічам.

Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:

                                
Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.