Метэазонды vs фуры: ці напалохае ЕС новымі санкцыямі Лукашэнку— эфір
Вольга Лойка / Еўрарадыё
Чуткі пра пераезд Офіса Святланы Ціханоўскай з Вільні ў Варшаву нечакана вярнуліся ў інфармацыйную стужку. І хоць прадстаўнікі Офіса гэта імгненна абверглі, але пэўныя сумневы ў іх шчырасці застаюцца. Гэтак жа не зусім зразумела, на якім этапе “вялікая здзелка” Лукашэнкі з Трампам і калі варта чакаць як візіту Коўла ў Мінск, так і вызваленне новай групы палітвязняў. Што да “беспраблемных для авіяцыі” метэазондаў, то яны як лёталі, так і лётаюць у небе Літвы, за што ЕС пагражае Мінску новымі санкцыямі, а Вільня — новым закрыццём беларускай мяжы.
Ці чакаць пераезду Офіса Ціханоўскай з Вільні і што гэта мяняе для дэмсіл? Чаму затармазілі перамовы Мінска з Вашынгтонам і ці варта разлічваць на вызваленне новай групы палітвязняў да канца года? Як на Беларусь уплывае канфрантацыя з Літвой і чаго чакаць ад новага санкцыйнага пакету ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка ў 16:00.