Прымус да дыялогу: чаго дамагаецца Лукашэнка канфрантацыяй з Літвой — эфір

Валерый Кавалеўскі

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё

Атмасфера на беларуска-літоўскай мяжы, адпаведна і ў палітычных стасунках паміж Мінскам і Вільняй, усё больш накаляецца. Метэазонды з кантрабанднымі беларускімі цыгарэта штоноч уздымаюцца ў неба, з гэтай прычыны праца аэрапорта Вільні спыняецца, літоўскія фуры застаюцца ў "закладніках" на тэрыторыі Беларусі, а літоўскія палітыкі пагражаюць новым закрыццём мяжы. Больш за тое, Літва звярнулася да Бруселя з патрабаваннем паўплываць на Лукашэнку і ЕС падрыхтаваў новы пакет санкцый супраць беларускага рэжыму. Скажам шчыра — не самы спрыяльны фон, каб казаць пра неабходнасць перамоў з рэжымам, спыненні ціску і змену стратэгіі…

Ці сведчыць пазіцыя і дзеянні Мінска адносна Літвы пра гатоўнасць Лукашэнкі да дыялогу — як з Літвой, так і з Еўрасаюзам і беларускім грамадствам? Ці варта разлічваць на тое, што па выніку перамоў з ЗША рэжым пойдзе на змяншэнне рэпрэсій? Як на Беларусь уплывае стратэгія нацбяспекі ЗША і ці варта разлічваць на падпісанне мірнага пагаднення паміж Украінай і Расіяй да канца бягучага года? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім у 15:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.