У Гомелі адбыліся два выпадкі суіцыду сярод падлеткаў
Самагубства, ілюстрацыйнае фота / unsplash.com
У гомельскім раёне Беліца адбыўся выпадак суіцыду дзіцяці. Самагубствам скончыў жыццё вучань шостага класа, паведамляе выданне "Штодзень".
Як расказалі выданню крыніцы, хлопчык сутыкнуўся з ціскам з боку адміністрацыі школы. "Бацькоў выклікалі ў навучальную ўстанову, і пасля вяртання дадому канфлікт працягнуўся. Падлетак скончыў жыццё проста на вачах у сям’і. Бацька дзіцяці працуе суддзёй", — расказалі пра гэты выпадак.
Некалькі дзён таму стала вядома пра іншую трагедыю ў Гомелі. Яна здарылася ў раёне Сяльмаш. Там з жыццём пакончыў адзінаццацікласнік, скарыстаўшыся зарэгістраванай зброяй. Паведамлялася, што бацька хлопца меў пісталет. Паводле неафіцыйных звестак, падлетка падштурхнула да такога ўчынку няшчаснае каханне. Аднак гаварылася і пра ціск з боку педагогаў.