У Плешчаніцах школьнік учыніў самагубства
Школа №1 у Плешчаніцах / sch1-pleschenitsy.logoysk-edu.gov.by
На мінулым тыдні ў Плешчаніцах пакончыў з сабой вучань мясцовай школы. Звесткі пра гэта з'явіліся ў тэлеграм-канале "Наш родны край Лагойск", аднак афіцыйных паведамленняў пра трагедыю не было.
Калі менавіта адбылася трагедыя і што паслужыла прычынай — невядома. У тг-канале толькі адзначаецца, што школьнік вучыўся ў дзявятым класе.
Журналістка выдання "Зеркало" затэлефанавала ў прыёмную дырэктара школы №1 як прыватная асоба. Там пацвердзілі праўдзівасць звестак.
"Так, гэта здарылася. Мы таксама перажываем", — пракаментавала супрацоўніца школы.
Нядаўна стала вядома таксама пра трагедыю ў Жодзіне. 15 кастрычніка з акна трэцяга паверху школы выпаў пяцікласнік. Ён атрымаў чэрапна-мазгавую траўму. Дагэтуль няясна, было гэтае падзенне наўмысным ці выпадковым.
20 кастрычніка жодзінскі школьнік усё яшчэ быў на штучнай вентыляцыі лёгкіх, але дактарам удалося стабілізаваць яго стан.