У Кіеве лічаць, што ЕС павінен адрэагаваць на налёт шароў з боку Беларусі
Паветраныя шары / VSAT
Украіна выказвае поўную салідарнасць з Літвой і гатовая дзяліцца досведам, набытым падчас вайны, гаворыцца ў каментары МЗС Украіны адносна ўвядзення Літвой надзвычайнага становішча.
"Падтрымліваем дзеянні Літвы ў адказ на пастаянны запуск на яе тэрыторыю з Беларусі паветраных шароў з кантрабандай, а таксама неабходнасць рэагавання на гэтыя крокі не толькі з боку Літвы, але і ЕС у цэлым… Гэта чарговае праяўленне гібрыдных атак рэжыму Лукашэнкі не толькі супраць Літвы і ўсходняга флангу", — заявілі ў МЗС Украіны.
У Кіеве перакананыя, што Расія дапамагае рэалізоўваць акты парушэння паветранай прасторы Літвы.
"Расія з прыцягненнем сваіх сатэлітаў дэманструе гатоўнасць пашыраць сваю агрэсію і палітыку дэстабілізацыі не толькі ва Украіне, але і на астатнюю Еўропу", — лічаць у ўкраінскім МЗС.
Урад Літвы 9 снежня абвясціў надзвычайнае становішча праз пастаянную пагрозу нацыянальным інтарэсам бяспекі дзяржавы, якая ўзнікае ў выніку атак паветраных шароў з кантрабандай з Беларусі. Мінск прапануе Вільні абмеркаваць праблемы за сталом перамоў.